Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Апавяшчальнік папярэдзіць

Дата: 11 июля 2021 в 16:12, Обновлено 24 августа 2021 в 10:23

Апавяшчальнік папярэдзіць

      Пра існаванне аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка сёння ведае кожны. Неабходнасць іх ўстаноўкі ўжо даўно не выклікае сумненняў, аднак, многія людзі пакуль не вельмі выразна разумеюць важнасць дадзенага прыбора і тое, што менавіта ён можа своечасова апавясціць аб небяспецы і даць магчымасць выратавання людзей і маёмасці ад пажару.

        І так, вы ўсталявалі дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Для таго, каб ён доўгі час служыў верай і праўдай, яго неабходна правільна абслугоўваць.

     Апавяшчальнік рэкамендуецца ўсталёўваць у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем ў бок да вакна ці дзверы - там, дзе забяспечаны пастаянны паветраабмен.

       Перарывісты сігнал святлодыёда чырвонага колеру, размешчанага на корпусе прыбора, сведчыць аб яго спраўнасці і знаходжанні ў дзяжурным рэжыме працы. Пры выяўленні задымлення апавяшчальнік падае перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру. Для спынення падачы гукавога сігналу апавяшчальніка трэба ліквідаваць крыніцу задымлення і выветрыць памяшканне.

        Працуе апавяшчальнік ад 1 батарэйкі тыпу «Крона». Рэкамендуецца раз у год чысціць пажарны апавяшчальнік ад пылу з дапамогай пыласоса і кожны месяц правяраць яго працаздольнасць шляхам націску на тэставую кнопку.

       Ад чаго ж адбываюцца ілжывыя спрацоўванні? Нярэдка віной таму пары тлушчаў і іншых рэчываў. Трапляючы ў адтуліну дымавой камеры, яны застаюцца на сценках пластмасавага корпуса і, высыхаючы, ператвараюцца ў шчыльны налёт. Яшчэ адной прычынай спрацоўвання можа стаць дым з печы ці з двара праз адчыненыя дзверы, а таксама ў выніку актыўнага курэння. Але гэта кажа пра тое, што ваш апавяшчальнік выдатна працуе і варта толькі ліквідаваць крыніцу дыму.

        Неабходнасць устаноўкі апавяшчальніка ў кожным доме бясспрэчная. Шкада толькі, што не вынайдзены яшчэ прыбор, які здольны пазбавіць людзей ад абыякавага стаўлення да ўласнай бяспекі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.