22 верасня 2022 года ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі
22 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Напярэдадні дня намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
За гэты час пройдзе мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанні правілам паводзін ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый. Інфармацыйныя матэрыялы да Адзінага дня бяспекі будуць шырока трансліравацца ў сродках масавай, на інтэрнет-рэсурсах і ў месцах масавага знаходжання людзей.
Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання і суб'екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
А з майго боку не лішнім будзе нагадаць дзеянні грамадзян пры ўзнікненні пажару:
- неадкладна выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112;
- выразна паведаміць што гарыць, дзе гарыць (дакладны адрас), сваё прозвішча і нумар тэлефона;
- калі ўзгаранне нязначнае, паспрабуйце самастойна справіцца з гарэннем, выкарыстоўваючы падручныя сродкі для тушэння. Для гэтага могуць падыйсці вогнетушыцель, вада, шчыльная мокрая тканіна, зямля, пральны парашок;
- з задымленага памяшкання выбірайцеся прыгнуўшыся да падлогі ці паўзком, прыкрываючы нос і рот вільготнай хусткай, ручніком;
- пры пажары катэгарычна забараняецца карыстацца ліфтам - эвакуіруйцеся па лесвіцы;
- перш чым адкрываць дзверы, пакратайце яе верх і ручку тыльным бокам далоні. Калі дзверы цёплая, а ручка гарачая - не адкрывайце яе - з другога боку шугае агонь;
- апынуўшыся на вуліцы, ні ў якім разе не вяртайцеся ў дом, дачакайцеся прыбыцця ратавальнікаў, пакажыце ачаг пажару, паведаміце аб наяўнасці людзей у палаючым памяшканні.
КАЛІ ВЫ НЕ МОЖАЦЕ ВЫЙСЦІ З КВАТЭРЫ:
- зачыніце вокны, заткніце ўсе зазоры пад дзвярыма, вентыляцыйныя рашоткі мокрымі анучамі;
- выключыце электрычнасць, перакрыйце газ;
- зніміце фіранкі, так як шкло пад уздзеяннем цяпла можа трэснуць і агонь лёгка знойдзе на што пераключыцца;
- абліце падлогу і дзверы вадой, панізіўшы такім чынам іх тэмпературу;
- прыкрывайце органы дыхання ад дыму вільготнай тканінай;
- калі ёсць магчымасць, выйдзіце на балкон, шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы;
- калі балкона няма, чакайце дапамогі каля акна, падавайце сігналы выратавальнікам праз акно кавалкам яркай тканіны або ліхтарыкам.